На прадпрыемстве пад Мінскам адбыўся выбух (фота)
22.05.2018 10:06
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У 8.55 раніцы 22 траўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра выбух у адміністрацыйна-вытворчым будынку на вуліцы Лясной у вёсцы Каралёў Стан Мінскага раёна.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што выбух адбыўся ў будынку па вытворчасці бітумнай гідраізаляцыі плошчай 2400 квадратных метраў. Пасля выбуху ў будынку пачаўся пажар.
У 9.18 супрацоўнікам МНС удалося лакалізаваць пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, тры чалавекі атрымалі траўмы.
Ратавальнікі працягваюць ліквідаваць пажар.