Маршрут на Бараўляны

Источник материала:  
22.05.2018 — Разное

У мяне некалькі разоў узнікала вялікае жаданне напісаць падзячны водгук у газету пасля карыстання паслугамі маршрутнагага таксі на Бараўляны. I вось сабралася нарэшце. Словы ўдзячнасці адрасую вадзіцелю Браніславу Гарохавіку.

Ужо год, як ён праявіў уласную ініцыятыву і стаў ажыццяўляць паездкі ў Бараўляны. Як правіла, людзі туды адпраўляюцца ў бальніцы – абласную, дзіцячую абласную, Інстытут анкалогіі, тубдыспансер. Паездкі гэтыя вельмі цяжкія – і фізічна, і псіхалагічна. Мала хто можа пераадолець гэтую дарогу грамадскім транспартам – патрэбна ехаць з перасадкамі. Пажылы чалавек не адужае гэта. Многім прыходзілася наймаць транспарт ці разлічваць на сваіх дзяцей і родных, якім патрэбна зрывацца з работы.

I вось з’явілася ў нашым горадзе маршрутнае таксі на Бараўляны. Можна заехаць туды і назад камфортна, танна. У салоне аўтобуса не раз даводзілася чуць ад пасажыраў гісторыі, звязаныя з праяўленнем міласэрных адносін вадзіцеля Браніслава Гарохавіка да людзей. Ён ніколі не пакіне чалавека. Я і сама аднойчы спазнялася. Мне патэлефанаваў вадзіцель, спытаў, у чым справа, пачакаў мяне. Хіба гэта не прыклад хрысціянскіх адносін да чалавека? Людзі, якія адпраўляюцца ў бальніцу, а тым больш у Інстытут анкалогіі, псіхалагічна вельмі напружаныя, зацыкленыя на сваіх праблемах, могуць быць разгубленыя, нервовыя. Вадзіцель усё гэта ўлічвае, згладжвае ўсе сітуацыі. Такіх чулых, адказных людзей, як Браніслаў Гарохавік, цяпер нячаста сустрэнеш. Ён на самай справе клапоціцца ў першую чаргу пра чалавека, свае інтарэсы не ставіць на першы план. У мяне заўсёды пад рукою нумар тэлефона, я ведаю, што мне ў любы час па ім адкажа вадзіцель і забраніруе месца. Гэта ўносіць мір і спакой у маё жыццё.

За чуласць, уважлівасць, міласэрнасць да людзей Браніслава Іосіфавіча жадаем, каб Гасподзь бярог яго на ўсіх шляхах жыцця.

Ірына ВЯРЦЕЙКА, г. Стоўбцы

P. S. На працягу года ў рэдакцыю паступалі падзякі ў адрас вадзіцеля маршрутнага таксі Стоўбцы – Бараўляны Браніслава Гарохавіка і ад іншых жыхароў райцэнтра і раёна.

←Немного прованса в детской и ар-деко в кухне. Семья из Минска - о своем ремонте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика