У Гродне на кіраўніка прыватнай фірмы абвалілася сцяна на будоўлі (фота)

Источник материала:  
21.05.2018 15:47 — Разное
У Гродне на кіраўніка прыватнай фірмы абвалілася сцяна на будоўлі (фота)
Фота: sk.gov.by

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды гібелі кіраўніка прыватнага прадпрыемства. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 19 траўня каля 18.45. 

На тэрыторыі аднаго з адкрытых акцыянерных таварыстваў дэмантавалі сцяну з газасілікатных блокаў. Падчас гэтага на аб'ект прыбыў 48-гадовы мужчына. пры нечаканым абвале блокаў ён атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр на месцы.

На месцы здарэння працавалі следчыя з удзелам экспертаў ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці і спецыялістаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Яны апыталі відавочцаў здарэння, правялі іншыя працэсуальныя дзеянні.

Праверка працягваецца. Па яе выніках здарэнню дадуць прававую ацэнку.

←Белорусам бесплатно продиагностируют автомобили

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика