22 траўня ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

Источник материала:  
21.05.2018 12:30 — Разное
22 траўня ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Фота: БЕЛТА

Воблачнае з праясненнямі надвор'е прагназуецца ў Беларусі ў аўторак, 22 траўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах — парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра пакажа +6...+12 градусаў, у асобных раёнах будзе толькі 3-5 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад 15 да 21 градуса цяпла, па поўдні краіны — да 23 са знакам "плюс".

←Пьяная бесправница ногой разбила лобовое стекло в машине ГАИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика