Правядзенне гарачых ліній у Камітэце дзяржаўнага кантролю

Источник материала:  
19.05.2018 — Разное

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 21 мая 2018 г. па тэлефоне (8-017) 284-11-31 правядзе гарачую лінію па пытанні арганізацыі раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў у насельніцтва.

Ва ўказаны дзень з 09.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 грамадзяне могуць паведаміць аб прэтэнзіях да якасці паслуг па абыходжанні з камунальнымі адходамі, факты нясвоечасовага або неабгрунтаванага выстаўлення аплаты за даныя паслугі, аб адсутнасці ўстаноўленых кантэйнераў для раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў, сеткі прыёмных пунктаў другаснай сыравіны і інш. Нагадваем, што заканадаўствам прадугледжана аснашчэнне кантэйнернымі пляцоўкамі па раздзельным зборы цвёрдых камунальных адходаў таксама садовых таварыстваў і гаражных кааператываў.

Тыя, хто не зможа дазваніцца, могуць адправіць сваю інфармацыю па электроннай пошце на адрас Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў сетцы інтэрнэтkgkminobl@mail.belpak.by.

***

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 22 мая 2018 г. па тэлефоне (8-017) 284-12-92 правядзе гарачую лінію з насельніцтвам Мінскай вобласці па пытаннях вядзення лясной гаспадаркі, захавання парадку ў лясах Мінскай вобласці.

У гэты дзень з 10.00 да 12.00 грамадзяне могуць паведаміць інфармацыю аб недахопах у працы лясгасаў, наяўнасці ў лясных масівах або паблізу іх звалак смецця, аб выпадках браканьерства, незаконных высечках, а таксама звесткі, якія тычацца недапрацовак пры вядзенні лясной гаспадаркі.

←«Навигатор» завоевал очередные награды на престижных международных и республиканских соревнованиях

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика