Мікалай Рамянькоў — абсалютны чэмпіён Рэспублікі Беларусь
Некалькі дзён таму навіна аб Чэмпіянатах Рэспублікі Беларусь па паўэрліфцінгу і армрэстлінгу сярод людзей з праблемамі апорна-рухальнага апарата абляцела ўвесь Інтэрнэт. Удзел у мерапрыемстве прыняў і наш хацімчанін Мікалай Рамянькоў, які і стаў абсалютным чэмпіёнам Беларусі сярод мужчын па паўэрліфцінгу (класічны жым 170 кг).
Пераможца ўпэўнены, што добразычлівая абстаноўка, кампетэнтнае журы, вельмі пазітыўныя ўдзельнікі задавалі мерапрыемству асаблівы тон. Педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прызнаецца, што ішоў да гэтага мэтанакіравана і не адзін год, а ўражанні, якія адчуваў на той момант, калі пачуў сваё імя, цяжка адразу перадаць словамі. Сваю чарговую перамогу чэмпіён, як заўжды, прысвячае сваёй малой радзіме і людзям прыбесядскага краю.
Працяг будзе. Чытайце ў наступным нумары раённай газеты інтэрв’ю з чэмпіёнам РБ.
Вольга Зайцава