Уначы ў Бярозе пенсіянерка выпала з акна трэцяга паверха
18.05.2018 10:20
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У Бярозе пенсіянерка выпала з акна трэцяга паверха. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўначы 17 траўня. 88-гадовая жанчына выпала з акна сваёй кватэры. Яна атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і памерла.
Праваахоўнікі праводзяць праверку, высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння.