Увечары па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцны вецер
17.05.2018 18:04
—
Разное
![Увечары па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцны вецер](http://www.21.by/pub/news/2018/05/1526579089482932.jpg)
Фота: БЕЛТА
Увечары 17 траўня па ўсёй Беларусі чакаюцца навальніцы і моцны вецер. Сіноптыкі з-за гэтага аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі, інфармуе БЕЛТА.
Паводле прагнозу, навальніцы пачаліся ад 15-й гадзіны, іх чакаюць да 21-й гадзіны. Падчас навальніц магчымае шквалістае ўзмацненне ветру — з парывамі да 15-20 метраў за секунду. У некаторых раёнах можа прайсці град. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы прагназуюцца і ўначы на 18 траўня, але толькі месцамі.
Як інфармавала Еўрарадыё, у выхадныя і ў пачатку наступнага тыдня ў нашай краіне захаваецца няўстойлівае надвор'е з дажджамі.