На заводзе "Палімір" рабочы ўпаў у пяшчаны фільтр і атрымаў траўмы
17.05.2018 20:33
—
Разное

Фота: 112.by
На заводзе "Палімір" у Наваполацку рабочы ўпаў у пяшчаны фільтр і атрымаў траўмы. Як інфармуе прэс-служба МНС Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося раніцай 17 траўня ў цэху фільтравальнай станцыі. Па словах пацярпелага, падчас планавага агляду яму стала кепска і ён страціў раўнавагу. З фільтра яго даставалі ратавальнікі.
51-гадовага мужчыну шпіталізавалі ў аддзяленне траўматалогіі мясцовай бальніцы. Паводле папярэдняга дыягназу, у яго чэрапна-мазгавая траўма, пацярпелі пазваночнік і таз.