Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала смаргонскі водаканал

Источник материала:  
17.05.2018 — Разное
17 мая інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, наведала водаканал РУП “ЖКГ”. Асноўная тэма выступлення перад калектывам – “Ключавыя аспекты паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”. З гэтай інфармацыяй прысутных пазнаёміў Іван Іванавіч.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала смаргонскі водаканал

Па пытаннях пажарнай, электрычнай, воднай бяспекі выступіў намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Эдвард Міхалькевіч.

Пра работу камунальнай службы расказаў галоўны інжынер ЖРЭСа Іван Старавойтаў. Ён таксама адказаў на пытанні, якія паступілі з залы.

Аб будаўніцтве жылля, прамысловых і гандлёвых аб’ектаў у раёне распавёў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Міхаіл Тамашэвіч.

У рабоце інфармацыйна-прапагандысцкай групы ўдзельнічала дэпутат раённага Савета дэпутатаў па Маладзёжнай выбарчай акрузе №10 Лілія Жываткевіч.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала смаргонскі водаканал

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

←В Беларуси с 21 мая вступают в силу летние ограничения для большегрузного транспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика