Прыйшоў з праверкай, а выратаваў – жыццё...
На працягу тыдня ў в. Дабромысль працавала група спецыялістаў Брэстскага абласнога УМНС. Выратавальнікі з абласнога цэнтра праводзілі пажарна-прафілактычную работу ў населеных пунктах Дабромысленскага сельвыканкама, накіраваную на папярэджанне пажараў у жыллі вяскоўцаў, дзе сёлета складваецца даволі складаная абстаноўека з пажарамі і гібеллю людзей пры пажарах : на адным пажары загінулі адразу два чалавекі.
Вечарам, 15 мая галоўны спецыяліст аддзела нарматыўна-тэххнічнай работы і папярэджання надзвычайных сітуацый УМНС Аляксандр Галовій пры правядзенні пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў у жыллі вяскоўца зайшоў на падворак жыхаркі в. Дабромысль, адзінокапражываючай 91-гадовай пенсіянеркі і тут жа прыкмеціў задымленне ўнутры дома. Уваходныя дзверы былі зачыненыя знутры. Прымяніўшы фізічную сілу, выратавальнік прабраўся ў задымленыя дом і знайшоў амаль непрытомную гаспадыню. Ён вынес пажылую жанчыну на свежае паветра, чым фактычна выратаваў ёй жыццё.
Крыніцай задымлення, якую хутка ліквідаваў прадстаўнік УМНС, ў хаце з’явілася пакінутая на газавай пліце без увагі каструля. Нават ужо знаходзячыся на вуліцы і прыйшоўшы ў прытомнасць, бабуля не магла зразумець, што з ёю адбылося. Выкліканы на месца здарэння фельшар мясцовага ФАПА аказала бабулі неабходную медыцынскую дапамогу, пасля чаго тая адмовілася ад шпіталізацыі.
Пасля здарэння з састарэлай жанчынай засталася сацыяльны работнік, якая і дапамагае апошнім часам пацярпелай.
Варта зазначыць, што Аляксандр Галовій колькі часу таму працаваў пасля размеркавання ў Івацэвіцкім райаддзеле па НС.
Валерый Молаш, старшы інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.