Правер сябе

Источник материала:  
17.05.2018 — Разное

20 мая тысячы людзей па ўсім свеце прымуць удзел у мерапрыемствах, прыўрочаных да Міжнароднага дня памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу.

ВІЧ-інфекцыя – невылечнае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца марудным цячэннем, паражэннем імуннай сістэмы. Па стане на 1 красавіка ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 25 275 выпадкаў СНІДу, памерлі 5593 чалавекі, з іх на стадыі СНІДу – 3150 чалавек.

Асноўныя шляхі заражэння СНІДу – сексуальныя кантакты з інфіцыраваным чалавекам; праз кроў пры выкарыстанні заражаных шпрыцаў; ад маці – дзіцяці пры цяжарнасці і грудным кармленні.

Пазбегнуць заражэння можна, запомніўшы некалькі простых правіл: калі каханне, то з вернасцю; калі партнёр, то адзіны; калі кампанія, то без наркотыкаў.

Вызначыць наяўнасць ВІЧ па знешніх прыкметах немагчыма. Для гэтага патрэбна абавязкова звярнуцца ў бальніцу. Даведацца аб сваім ВІЧ-статусе можна самастойна, канфідэнцыяльна, у спакойнай дамашняй абстаноўцы пры дапамозе экспрэс-тэста на ВІЧ-інфекцыі па сліне. Экспрэс-тэсты прадаюцца ў цэнтральнай раённай аптэцы № 7 па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Гайдука, 12.

Станоўчы вынік экспрэс-тэста яшчэ не азначае, што чалавек інфіцыраваны. Таму да тэставых набораў прыкладваецца інструкцыя з інфармацыяй аб тым, што рабіць, калі вынік аказаўся станоўчым. У ёй указаны тэлефоны гарачых ліній, па якіх можна звярнуцца.

Акрамя таго, абследаванне на ВІЧ, у тым ліку ананімнае, можна прайсці ў кабінеце № 329 паліклінікі з панядзелка па чацвер з 8 да 12 гадзін, у пятніцу – з 8 да 10 гадзін па адрасе: г. Стоўбцы, вул. Ленінская, 164.

Ірына ПЯТРОВІЧ,загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

←Радыё “Стоўбцы” за 17 мая 2018 г.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика