На Століншчыне адчэплены прычэп урэзаўся ў мікрааўтобус

Источник материала:  
16.05.2018 12:23 — Разное
На Століншчыне адчэплены прычэп урэзаўся ў мікрааўтобус
Фота: gaibrest.by

У ДТЗ у Столінскім раёне пацярпелі мужчына і двое яго маленькіх дзяцей, інфармуе gaibrest.by

Аўтааварыя адбылася 15 траўня каля 18.45 паблізу Давыд-Гарадка. Паведамляецца, што 39-гадовы мяцовы жыхар ехаў на мікрааўтобусе "Мерсэдэс Бенц 308" з прычэпам у бок Жыткавічаў. На 61-м км дарогі прычэп адчапіўся і выехаў на сустрэчную паласу. Там ён сутыкнуўся з мікрааўтобусам "Фальксваген ЛТ 46", за рулём якога быў 27-гадовы жыхар аграгарадка Альшаны.

Пры дарожна-транспартным здарэнні пацярпелі кіроўца "Фальксвагена" і яго дзеці — двухгадовы сын і аднагадовая дачка. Пацярпелых шпіталізавалі ў Столінскую лякарню. Хлопчык — у хірургічным аддзяленні (закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу), дзяўчынка — у траўматалагічным (закрыты пералом дыяфіза левай сцегнавой косткі). Дзеці ехалі без утрымліваючых крэслаў.

Выявілася, што кіроўца "Мерседэса" прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні ПДР ужо 45 разоў. 10 траўня ў адносінах да яго была вынесеная пастанова пазбаўленні права кіравання ўсімі відамі транспарту на 6 месяцаў (не набыла законную моц).

Кіроўца "Фальксвагена" да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваўся 42 разы. Апошні — у красавіку за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей. Таксама выявілася, што мікрааўтобус "Фольксваген" не мае допуску да ўдзелу ў дарожным руху, як і адчэплены прычэп.

←Kaspersky Lab переносит часть операций и инфраструктуры в Швейцарию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика