Докшицкая районная газета «Родныя вытокі» — лучшая газета области

Источник материала:  
16.05.2018 — Разное

Докшицкая районная газета «Родныя вытокі» — лучшая газета области
Па выніках абласнога творчага конкурсу друкаваных СМІ на прэмію Францыска Скарыны і электронных – на прэмію “Віцязь” за 2017 год лепшымі раённымі выданнямі прызнаны “Родныя вытокі” і “Веснік Глыбоччыны”. Лепшым афіцыйным інтэрнэт-рэсурсам названы сайт абласной газеты “Витебские вести”. За творчыя праекты адзначаны ўласны карэспандэнт БелТА па Віцебскай вобласці Алена Ціханава, карэспандэнцкае бюро Белтэлерадыёкампаніі і калектыў рэдакцыі “Лепельскі край”. Прэміі “Віцязь” удастоены наваполацкі “Вектар ТВ” і радыёпраграма “Раніца Прыдзвіння” ТРК “Віцебск”. 

Вынікі конкурсу падводзіліся ва ўрачыстай абстаноўцы ў аблвыканкаме. У сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных масмедыя прыняў удзел старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Кіраўнік вобласці акрэсліў галоўныя вектары развіцця друкаваных, электронных СМІ рэгіёна ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага поля.
– Сёння больш запатрабавана журналістыка з аўтарскай пазіцыяй, дакладнымі фактамі, глыбокай аналітыкай. Якасць інфармацыйнага прадукту вызначаюць ваша грамадзянская пазіцыя, інтэ­лект, веды, аб’ектыўнасць і прыстойнасць. Вы прымаеце ўдзел у стварэнні сацыяльнага настрою людзей, іміджу вобласці. Ваша пазіцыя павінна заключацца ў тым, каб ускрываць недахопы, выяўляць іх, аналізаваць прычыны і паказваць шляхі рашэння, – звярнуўся Мікалай Шарснёў да журналістаў.
Шэраг актуальных тэм старшыня аблвыканкама агучыў у час прэс-канферэнцыі з журналістамі рэгіёна. Большасць пытанняў датычыліся эканамічнага развіцця Віцебшчыны і перспектыў ва ўмовах тых магчымасцей, якія ёсць, а таксама задач, што ставіць сучаснасць.

←У МЧС новая акция. Под пристальным вниманием - дети

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика