У Лідзе аўтакран пратараніў 12 аўтамабіляў
15.05.2018 18:18
—
Разное
Фота: 0154.by
Адразу 13 аўтамабіляў пацярпелі ў ДТЗ, якое адбылося ў Лідзе 15 траўня каля 15.20, паведамляе сайт 0154.by.
Па словах відавочцаў, кіроўца аўтакрана прыпаркаваў яго на невялікай горцы, паставіў на перадачу і сышоў па сваіх справах. Праз нейкі час кран пакаціўся і завёўся. Праехаўшы каля 50 метраў, ён урэзаўся ў аўтамабілі, прыпаркаваныя ўздоўж дарогі і пашкодзіў шэсць машын. Пасля гэтага ён выехаў на сустрэчную паласу, заехаў на аўтастаянку, дзе пратараніў яшчэ шэсць аўто.
Некаторым машынам пашчасціла абысціся невялікімі пашкоджаннямі і драпінамі, а іншыя атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Дарэчы, сам віноўнік ДТЗ таксама пацярпеў.