У Мінску пасажыр тралейбуса напаў на кантралёраў

Источник материала:  
15.05.2018 15:10 — Разное
У Мінску пасажыр тралейбуса напаў на кантралёраў
Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Заводскае РУУС Мінска шукае мужчыну, які напаў на кантралёраў грамадскага транспарту.

Здарэнне адбылося сёлета 1 траўня ў 11 гадзін 15 хвілін у тралейбусе №3, які рухаўся ад прыпынку "2-і Летні завулак" да прыпынку "вуліца Ангарская, 3". Калі кантралёры правяралі аплату праезду, адзін з пасажыраў стаў на іх нецэнзурна лаяцца, выштурхоўваў іх з салона тралейбуса. Аднаму з кантралёраў мужчына пашкодзіў акуляры і службовую форму, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 35-40 гадоў, рост 180-185 см, сярэдняга целаскладу, валасы кароткія цёмныя, барада цёмная.

Усіх, хто пазнаў мужчыну, просяць звяртацца ў Заводскае РУУС сталіцы асабіста альбо па тэлефонах: 8 (044) 536-89-68, 8 (017) 297-43-22, 8 (017) 340-02-02 (дзяжурная частка) ці 102.

←Магазин Adidas отказал в работе белорусскоязычному парню

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика