У Беларусі затрымалі грамадзян Малдовы, якія ехалі з Расіі пад цюкамі з адзеннем

Источник материала:  
15.05.2018 09:35 — Разное
У Беларусі затрымалі грамадзян Малдовы, якія ехалі з Расіі пад цюкамі з адзеннем
Фота: http://gpk.gov.by

У Беларусі затрымалі двух грамадзян Малдовы, якія ехалі з Расіі ў мікрааўтобусе Mercedes пад цюкамі з адзеннем. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, здарэнне адбылося 11 траўня ў пункце пропуску "Новая Рудня" на беларуска-украінскай мяжы. Падчас агляду транспартнага сродку мазырскія памежнікі знайшлі нелегалаў. Мужчынам 55 і 32 гады. Паводле іх слоў, прычынай спробы нелегальна вярнуцца на радзіму з Санкт-Пецярбурга, дзе яны працавалі на будоўлі, стала адсутнасць дакументаў, якія б давалі права на перасячэнне мяжы. Грамадзян Малдовы затрымалі да высвятлення іх асоб. У адносінах нелегалаў склалі адміністрацыйныя пратаколы аб "незаконным перасячэнні мяжы" і "парушэнні правіл знаходжання".

Найбольшае пакаранне чакае 34-гадовага кіроўцу, які схаваў землякоў у сваім мікрааўтобусе. Высветлілася, што ён пайшоў на рызыку не бясплатна. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — "арганізацыя незаконнай міграцыі". Мужчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

←История суши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика