Шумилинские спасатели – на пъедестале
14.05.2018
—
Разное
Нядаўна ў Віцебску прайшоў чэмпіянат Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама” па гіравым спорце сярод зборных каманд тэрытарыяльных упраўленняў упаўнаважаных дзяржаўных органаў у рамках спартакіяды “Спартыўнае братэрства – 2018”.
У асабістым першынстве ў вагавой катэгорыі да 70 кг першае месца заняў намеснік начальніка Шумілінскага РАНС Іван Маскалькоў.
А ў абласным чэмпіянаце МНС па лёгкаатлетычным кросе, які прайшоў нядаўна ў парку імя Савецкай Арміі ў Віцебску, каманда Шумілінскага РАНС у агульнакамандным заліку заняла 2 месца.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №37 ад 15.05.2018 г.