У цэнтры Мінска знайшлі артылерыйскі снарад з узрывальнікам (фота)
14.05.2018 11:59
—
Разное

Фота: minsknews.by
У цэнтры Мінска знайшлі артылерыйскі снарад з узрывальнікам. Здарэнне адбылося раніцай 14 траўня. На небяспечную знаходку натрапілі падчас земляных працаў на скрыжаванні Рэвалюцыйнай і Камсамольскай вуліц. На месца прыязджалі сапёры ўнутраных войскаў. Яны вывезлі снарад на палігон для знішчэння. Прылеглую да месца знаходкі тэрыторыю абследавалі і нічога падазронага там не знайшлі, інфармуе сайт minsknews.by.