У Камянецкім раёне ў страшнай аўтааварыі загінуў хлопчык з Украіны
13.05.2018 13:31
—
Разное
Фота: gaibrest.by
Страшная аўтааварыя, у якой загінуў 13-гадовы хлопчык з Украіны, адбылася сёння раніцай у Камянецкім раёне. Як паведамляе Брэсцкая абласная ДАІ, прыкладна ў 7.00 на аўтадарозе Р98 ля вёскі Мартынюкі адбылося сутыкненне Renault Master і пагрузчыка “Амкадор”. За рулём “Рэно” быў 42-гадовы грамадзянін Украіны, пагрузчыкам кіраваў мясцовы жыхар. Сутыкненне было спадарожным.
Хлопчык, які сядзеў на пярэднім сядзенні “Рэно”, загінуў. У мікрааўтобусе была цэлая група дзяцей. Як паведамляе Мінздароўя, гэта дзіцячая футбольная каманда з Украіны. Пацярпела шэсць чалавек — у іх чэрапна-мазгавыя траўмы, пераломы і вывіхі. Усе яны шпіталізаваныя. Адно дзіця ў цяжкім стане, падлучанае да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.