Сёння — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

Источник материала:  
13.05.2018 — Разное

Сёння — Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі БеларусьУстаноўлена гэтае свята указам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе і адзначаецца ў другую нядзелю мая. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.
Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках праведзенага 14 мая 1995 г. рэспубліканскага рэферэндума, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне дзяржаўнай сімволікі.
5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», які накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Беларусі, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і вызначае апісанне і парадак іх выкарыстання.
Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка распазнаюцца сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнай супольнасці. Дзяржаўныя сімвалы — герб і сцяг Беларусі — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

Улад Скамарох
ГЕРБ І СЦЯГ
Беларускі Герб і Сцяг –
Суверэннасці працяг,
Развіцця Дзяржавы вектар,
Тут, канешне, лішні лектар.
Вехі слаўныя дарог,
Гістарычных перамог,
Рэха годнасці і славы
Кажуць сімвалы Дзяржавы.
Шлях далейшы развіцця,
Курс дзяржаўны і жыцця
Носяць Герб і Сцяг, бясспрэчна,
Так злажылася спрадвечна.
Герб і Сцяг – Дзяржавы твар,
Знакі для дзяйснення мар,
Хоць час шчасця, хоць нягод –
Аб’ядноўваюць народ.
Няхай нашы Герб і Сцяг
Заўжды дома і ў гасцях
Больш аруць прэстыжу ніву…
Беларусь! Жыві шчасліва!

←Фотофакт: в Задворцах утром сгорела маршрутка

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика