Люстрадзён на сёньня

Источник материала:  
13.05.2018 — Разное
Люстрадзён на сёньня

13 траўня 1922 года ў в. Сунцова Молатаўскага раёна Кіраўскай вобласці нарадзіўся ўдзельнік вызвалення горада Ваўкавыска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў старэйшы ваенфельчар 297-га асобнага сапёрнага батальёна 129- й стралковай Арлоўскай дывізіі 3-й Арміі лейтэнант медыцынскай службы Мікалай Нічыпаравіч СУНЦОЎ.

Рускі, маці Сунцова Ульяна Данілаўна. 25 ліпеня 1941 г. Юрынскім райваенкаматам Марыйскі АССР прызваны ў Чырвоную Армію. У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічаў з кастрычніка 1941 года. Член ВКП(б) са жніўня 1943 года. Загінуў пры вызваленні Ваўкавыска 14 ліпеня 1944 г. Узнагароджаны медалём «За адвагу» (1943 г.), ордэнам « Айчыннай вайны II ступені» (пасмяротна). Пахаваны на грамадзянскім могілках у Ваўкавыску па вул. Савецкая.

14 ліпеня 1944 г. Сунцоў падчас бою за горад Ваўкавыск разам з ротай сапёраў высунуўся да ракі Рось для пабудовы праз яе моста. Супернік адкрыў па сапёрам моцны кулямётны агонь. Параніла траіх сапёраў. З дапамогай байцоў Сунцоў вынес іх на ўсходнюю ўскраіну горада і хацеў на падводзе адправіць у медсанбат. Наляцелі варожыя самалёты і сталі абстрэльваць вуліцы горада з гармат і закідваць бомбамі. Сунцоў, пагарджаючы смерць, з мужнасцю і адвагай стаў на сабе пераносіць параненых у хованкі. Пры выкананні свайго абавязку ён загінуў смерцю храбрых.

Сунцоў у цэнтры

←13 мая – День Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика