У Асіповічах гарэла піларама
12.05.2018 13:56
—
Разное

Фота: МНС
У Асіповічах гарэла піларама. Як інфармуе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, здарэнне адбылося 11 траўня ў першай палове дня на тэрыторыі прадпрыемства “Дрэваапрацоўка”.
Узгаранне здарылася ў сушыльным памяшканні, дзе знаходзілася каля 30 кубаметраў піламатэрыялаў. Людзей у памяшканні не было. Агнём знішчана 6 кубаметраў піламатэрыялаў, пашкоджана 15 кубаметраў. Пацярпелых няма.
Меркаваная прычына пажару — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў падчас правядзення агнявых працаў.