У Беларусі адкрылі першы помнік Тадэвушу Касцюшку


Больш чым 12 тысяч долараў на манумент знакамітаму ураджэнцу Беларусі ўдалося сабраць праз краўдфандынг усяго за два месяцы. Пра гэта ў каментары БелаПАН распавёў ініцыятар з`яўлення помніка, журналіст Глеб Лабадзенка.





Аўтар помніка, скульптар Генадзь Лойка адзначыў, што "нарэшце беларусы маюць магчымасць сказаць "мой генерал", і падзяліўся хваляваннямі з нагоды беларускай мовы: "Людзі так любяць Касцюшку, а размаўляюць на мове Суворава, што вельмі непрыемна. Заклікаю шанаваць беларускую мову, трэба на ёй гаварыць".



"Гістарычная памяць і культура, мова нацыі, бароняць межы дзяржавы лепш, чым любое войска. І гэтае разуменне існуе ва ўсіх слаях нашага грамадства: ад моладзі да самых высокіх эшалонаў. Гледзячы на гэты велічны помнік і на вашыя шчаслівыя твары, я сёння мару пра тое, што неўзабаве мы збярэмся на адкрыццё яшчэ аднаго помніка нашаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму. Я мару, што гэты помнік паўстане ў сталіцы".


Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якое з Мінска ды іншых гарадоў прыехала каля 500 чалавек, адбыўся канцэрт, дзе прагучала музыка і песні часоў Тадэвуша Касцюшкі.
На адкрыцці помніка сярод іншых прысутнічалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анатоль Ткачук, Алена Анісім, старшыня Івацевіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, першы сакратар пасольства ЗША ў Беларусі па пытаннях інфармацыі, культуры і адукацыі Элізабет Льюіс, намеснік старшыні аб`яднання "Беларусы Швейцарыі" Аляксандр Сапега, палітыкі Павел Севярынец, Рыгор Кастусёў ды іншыя.

21 кастрычніка мінулага года помнік Тадэвушу Касцюшку з`явіўся ў швейцарскім горадзе Золатурн, дзе памёр і быў пахаваны нацыянальны герой. Грошы на манумент сабралі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швейцарыі.
У канцы студзеня 2018 года Івацэвіцкі райвыканкам, заручыўшыся падтрымкай Міністэрства культуры і Брэсцкага аблвыканкама, выдаў дазвол на ўстаноўку помніка на тэрыторыі музея-сядзібы Касцюшкі ў Мерачоўшчыне.
