У Мінску легкавік выязджаў з аўтастаянкі і трапіў пад грузавік (фотафакт)
11.05.2018 19:31
—
Разное
Фота: minsknews.by
У Мінску легкавік выязджаў з аўтастаянкі і трапіў пад грузавік. Здарэнне адбылося ў пятніцу, 11 траўня, на вуліцы Лейтэнанта Кіжаватава. Як інфармуе сайт minsknews.by са спасылкай на ДАІ, "Kia" мусіў саступіць дарогу МАЗу, які рухаўся па мясцовым праездзе, але гэтага не зрабіў.
На шчасце, у выніку сутыкнення аўтамабіляў ніхто з людзей не пацярпеў. Легкавік атрымаў значныя пашкоджанні.