Глеб Лабадзенка паказвае, у якіх гарадах Беларусі ўжо ёсць «Мова Нанова» (адзначаны на мапе чырвонымі сцяжкамі). Ён гаворыць, што мэта заснавальнікаў – каб уся Беларусь пакрылася чырвоным. Фота: Аліна Нагорная
СДАМ павильон на мини-рынке в 11-м городке. 12 кв.м., есть интеренет, кондиционер. Тел. (8 029) 676 17 23.
***
КВАРТИРУ 2-х комнатную в Могилёве срочно обменяем на 2-х или 1-комнатную в Слуцке. Днепровский бульвар 24, квартира внутренняя, тёплая, 3 этаж. Комнаты смежные, застекленная лоджия, раздельный санузел. Теплая панелька в удобном районе, рядом парк и Днепр в пешей доступности. Возможна продажа. Торг. Тел. (80 44) 713 99 17
***
БАНКИ по 0,5, 1, 3 литра. 30 штук, в основном поллитровые. За всё прошу 5 рублей. Самовывоз. Тел. (8 029) 329 29 34 (life), (8029) 250 91 99 (МТС)
Першы занятак па беларускай мове для дарослых у Слуцку правялі заснавальнікі курсаў - мінчане Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Паслухаць іх прыйшлі 15 случчан ад школьнага да пажылога ўзросту.
Занятак прайшоў у памяшканні гарадскога аддзялення «Таварыства беларускай мовы».
Слуцк — 18-ты горад Беларусі, дзе адкрыліся курсы «Мова нанова». У суседнім Салігорску яны працуюць з мінулага года.
Глеб Лабадзенка расказаў случчанам пра мэту курсаў - адраджэнне беларускай мовы. Ён прывёў прыклад Чэхіі, дзе ў 19-м стагоддзі ўсе размаўлялі па-нямецку, акрамя жменькі інтэлігентаў, а зараз усе зноў размаўляюць па-чэшску. Расказаў, як праходзілі заняткі ў іншых гарадах і чаму не трэба саромецца памылак і «трасянкі», калі пачынаеш размаўляць на беларускай.Першыя слухачы курсаў «Мова Нанова» ў Слуцку.Алеся БелаяУ навучальнай частцы занятку слухачы вывучалі лексіку па тэме «сваякі»: напрыклад, даведаліся, хто такія прымак, байструк, братаніца і ятроўка. Філолаг Алеся Літвіноўская раскрыла тэму беларускіх мянушак. Нагадала, як раней у вёсках клікалі, напрыклад, не вельмі разумнага чалавека «таўкач», а высокага — «бодыль».
Пасля лектараў выступіў вакаліст гурта «Рэха» Андрусь Такінданг.
Наступны занятак «Мова нанова» ў Слуцку адбудзецца ў сераду 16 мая.Андрусь Такінданг не толькі спяваў, а яшчэ смяшыў гледачоў па-беларуску. Асабліва шмат смяяліся з жартоўнай песні «Модны клуб».Аліна Нагорная
Злева направа — слуцкая вядоўца курсаў Аліна Нагорная, Глеб Лабадзенка, адзін з прыезджых гледачоў Ігар Случак, Андрусь Такінданг і Алеся Літвіноўская