Памёр гомельскі падлетак, які зваліўся ў Сож з парэнчаў моста
11.05.2018 10:17
—
Разное
![Памёр гомельскі падлетак, які зваліўся ў Сож з парэнчаў моста](http://www.21.by/pub/news/2018/05/1526032681557852.jpg)
Фота: МНС
У Гомелі памёр 13-гадовы школьнік, які 7 траўня зваліўся ў ваду на набярэжнай Сожа. Пра гэта журналістам tut.by паведамілі знаёмыя сям'і хлопчыка.
Па словах знаёмай, падлетак усе гэтыя дні быў у коме, на апаратах.
Як паведамлялася раней, 7 траўня сямікласнік на набярэжнай у Гомелі зваліўся ў Сож з парэнчаў моста. На дапамогу яму прыбылі вадалазы ОСВОД і ратавальнікі. Падлетка правёў у вадзе 20 хвілінаў, пакуль яго здолелі дастаць і перадаць медыкам.
Лекары некалькі дзён змагаліся за жыццё хлопчыка, але 10 траўня ён памёр у рэанімацыі Гомельскай гарадской клінічнай лякарні хуткай меддапамогі.