Зроблена шмат, наперадзе – новыя ідэі

Источник материала:  
11.05.2018 — Разное
>
Зроблена шмат, наперадзе – новыя ідэі

Удзельнікі пасяджэння

Як у нашым раёне рэалізуецца дзяржаўная маладзёжная палітыка, праблемы і станоўчыя напрацоўкі, што самі маладыя людзі робяць для таго, каб іх жыццё стала больш змястоўным, і іншыя пытанні па гэтай тэматыцы былі разгледжаны на сумесным пасяджэнні прэзідыума і пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны і справах моладзі раённага Савета дэпутатаў і Маладзёжнай палаты.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел дэпутаты райсавета Пётр Курто, Юрый Кісялёў, Марына Нагановіч, Валянціна Ромель, Павел Трава, начальнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Кашырын і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Алена Мінкевіч, другі сакратар райкама БРСМ  Вераніка Казлоўская, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў і педагогі-арганізатары школ раёна.

— На V Усебеларускім народным сходзе была прынята праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. Яна прадугледжвае павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі. Вырашэнне задач, якія стаяць перад сучасным грамадствам, патрабуе самага актыўнага ўдзелу ініцыятыўных, таленавітых, творча думаючых людзей. Такіх, як у гэтай зале, — звярнулася да моладзі Валянціна Ромель.

Таксама яна акцэнтавала ўвагу на важнасці фарміравання ў моладзі актыўнай грама­дзянскай пазіцыі і патрыятызму, падтрымцы яе сацыяльна значных ініцыятыў. Адзначыла, што спадзяецца на цеснае супрацоўніцтва юнакоў і дзяўчат з дэпутацкім корпусам, якое дазволіць знайсці новыя формы работы і рэалізаваць цікавыя праекты.


Зроблена шмат, наперадзе – новыя ідэі

Пётр Курто ўручае пасведчанне члена Маладзёжнай палаты Дар’і Кукштэль

З дакладам пра рэалізацыю маладзёжнай палітыкі на Пастаўшчыне выступіла Галіна Чаплінская. Яна паведаміла, што штогод на яе рэалізацыю з раённага бюджэту выдзяляюцца грашовыя сродкі. Так, летась асвоена каля 2500 рублёў. Фінансаванне было накіравана на правядзенне спартыўных, ваенна-патрыятычных, турыстычных, інтэлектуальных мерапрыемстваў для моладзі, а таксама на падтрымку і развіццё мала­дзёжных грамадскіх аб’яднанняў. Сёлета на гэтыя мэты выдаткавана 1200 рублёў.

У раёне пражывае каля шасці тысяч чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года. У рабоце з імі велізарная ўвага надаецца грама­дзянска-патрыятычнаму і маральнаму выхаванню, прапагандзе здаровага ладу жыцця, арганізацыі вольнага часу, раскрыццю патэнцыялу маладога пакалення, сацыяльнай падтрымцы, замацаванню ў раёне маладых спецыялістаў і іншым кірункам. І гэта дае плён — моладзь Пастаўшчыны пастаянна дабіваецца значных вынікаў у вучобе, творчасці, навуцы, мастацтве, спорце, грамадскім жыцці.

Вынікі работы Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў за кастрычнік-красавік бягучага года падвяла старшыня Вікторыя Смятанка. Яе выступленне дапоўнілі Тамара Забенька, Дзіяна Літвіновіч і Рыма Шальц. Яшчэ адно пытанне, якое стаяла на парадку дня ў юных парламентарыяў, — выбары новага намесніка старшыні палаты. Ім стала Кацярына Музычэнка. Затым пад апладысменты прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто ўручыў новым членам Маладзёжнай палаты адпаведныя пасведчанні.

Падводзячы вынікі сумеснага пасяджэння намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў адзначыў, што лічыць станоўчай работу, якая праводзіцца ў маладзёжным асяроддзі. Разам з тым ён нацэліў юнакоў і дзяўчат больш актыўна генерыраваць уласныя ідэі і прапановы.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Зроблена шмат, наперадзе – новыя ідэіОдноклассники 

 

Зроблена шмат, наперадзе – новыя ідэіВКонтакте

←Обвиняемый по делу об убийстве, которое «расследовал» Лукашенко, приговорен к 21 году

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика