Брастаўчанін вываліўся з акна сёмага паверха
10.05.2018 19:42
—
Разное
Фота: pixabay.com
У Брэсце загінуў мужчына, які вываліўся з акна сёмага паверху. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Трагічны інцыдэнт адбыўся 10 траўня каля 17.00 на вуліцы Рабінавай. 47-гадовага мужчыну, які зваліўся з акна ўласнай кватэры на сёмым паверсе, знайшлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі. Яны адразу паведамілі пра здарэнне на лінію 102 і выклікалі "хуткую дапамогу". Мужчына быў яшчэ жывы.
Медыкі спрабавалі рэанімаваць брастаўчаніна, але безвынікова. Па дарозе ў лякарню мужчына памёр.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Вядома, што мужчына жыў адзін.