У Брэсце з балкона 14-га паверха ўпала 11-класніца
10.05.2018 09:43
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: sb.by
У Брэсце з балкона 14-га паверха ўпала 11-класніца. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, здарэнне адбылося ў сераду, 9 траўня, у адным з дамоў на Інтэрнацыянальнай вуліцы. Ад атрыманых траўмаў дзяўчына памерла на месцы. Яе труп каля 16-й гадзіны знайшлі прахожыя. Вядома, што школьніца 2000 года нараджэння.
Пакуль гаворка ідзе пра няшчасны выпадак. Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны трагічнага здарэння.