Прагноз надвор'я ў Беларусі ў бліжэйшыя дні

Источник материала:  
10.05.2018 11:47 — Разное
Прагноз надвор'я ў Беларусі ў бліжэйшыя дні
Фота: БЕЛТА

У Беларусі ў бліжэйшыя дні захаваецца цёплае надвор'е. У пятніцу, 11 траўня, будзе пераважна без ападкаў. Уначы тэмпература паветра складзе 7-13 градусаў са знакам плюс (на паўночным усходзе месцамі да 2-6 градусаў), удзень — ад +18 да +24 градусаў.

У суботу, 12 траўня, кароткачасовыя дажджы магчымыя ў асобных раёнах на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці. У начныя гадзіны будзе ад +3 да +8 градусаў, у дзённыя — 20-25 цяпла.

У нядзелю, 13 траўня, уначы ападкі прагназуюцца пераважна ў Гомельскай вобласці, удзень — амаль па ўсёй краіне. Месцамі магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +6 да +12 градусаў, удзень — ад +16 на Гомельшчыне да +23 на паўночным захадзе Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

←В Беларусь приходит израильская сеть кофеен с fix price – 1.5 рубля за все

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика