У Шчучынскім раёне ўначы згарэў дом, загінулі тры чалавекі

Источник материала:  
10.05.2018 09:31 — Разное
У Шчучынскім раёне ўначы згарэў дом, загінулі тры чалавекі
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Шчучынскім раёне ўначы згарэў дом, загінулі тры чалавекі. Як інфармуе прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, здарэнне адбылося ў вёсцы Таневічы. Ратавальнікі атрымалі сігнал пра пажар пасля 4-й гадзіны. Агонь паспеў знішчыць дах, перакрыцце, пашкодзіў сцены. Спачатку пад абломкамі знайшлі фрагменты целаў гаспадара (1969 года нараджэння) і гаспадыні (1963-га г. н.), пасля — астанкі невядомага, яго асобу высвятляюць.

Адна з версій прычын узгарання — неасцярожнасць падчас курэння.

←Здароўе для ўсіх

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика