Нюансы семейного капитала

Источник материала:  
10.05.2018 — Разное

Звестак пра такую дастаткова новую форму падтрымкі мнагадзетных бацькоў, як сямейны капітал, у сродках масавай інфармацыі прагучала нямала. Тым не менш, як паказвае практыка, пытанні ў грамадзян засталіся. Пра некаторыя нюансы, на якія варта звярнуць увагу, наша сённяшняя гутарка з начальнікам аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Кацярынай Аляксандраўнай ГАБЛАЯ:

– Нагадаю, што права на сямейны капітал маюць грамадзяне Беларусі пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга і наступных дзяцей. Дапамога назначаецца толькі раз, адзін з бацькоў і ўсе дзеці павінны пастаянна пражываць на тэрыторыі нашай краіны, кожнаму з малых не павінна быць больш за 18 гадоў. За такой падтрымкай трэба звяртацца маці (мачасе) у поўнай сям’і, аднаму з бацькоў у няпоўнай, усынавіцелю (удачарыцелю). Калі ў поўнай сям’і маці (мачаха) не мае права на прызначэнне сямейнага капіталу, яно перадаецца бацьку (айчыму).

– Сродкі сямейнага капіталу выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту і залічаюцца на дэпазітны рахунак у ААТ “ААБ “Беларусбанк”?

– Так. Прычым, за перыяд знаходжання грошай на рахунку налічаюцца працэнты.

– На якія мэты можна патраціць капітал?

– На паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання і аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай (дадатковай) пенсіі маці (мачасе) у поўнай сям’і, маці ці бацьку ў няпоўнай. Пры гэтым сродкі могуць размяркоўвацца на адзін ці некалькі накірункаў адначасова, у поўным аб’ёме або па частках. І ўсё гэта – толькі на тэрыторыі Беларусі.

– Калі гэта можна зрабіць?

– Пасля таго, як споўніцца 18 гадоў дзіцяці, у сувязі з нараджэннем, усынаўленнем якога сям’я набыла права на прызначэнне капіталу. Для гэтага неабходна на працягу 3 гадоў звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган. Расходваць жа гэтыя сродкі можна будзе на працягу 5 гадоў.

У асобных выпадках выкарыстаць сямейны капітал можна датэрмінова – на атрыманне платных медыцынскіх паслуг. Для гэтага спатрэбіцца заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб неабходнасці атрымання члену або членам сям’і такіх паслуг.

– Ці ўплывае змена колькаснага складу сям’і на памер назначанага капіталу?

– Не. А вось колькасць прэтэндэнтаў на распараджэнне грашыма змяніцца можа. Скажам, была прызначана такая дапамога сям’і з пяці чалавек: маці, бацька і трое непаўналетніх дзяцей. Да спаўнення малодшаму 18 гадоў муж і жонка развяліся. Усе дзеці засталіся з бацькам. У сувязі з гэтым маці губляе права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу.

– А такі варыянт. Сям’я з чатырох чалавек: маці і трое непаўналетніх дзяцей. Пасля прызначэння ім капіталу жанчына выйшла замуж. У яе спадарожніка ёсць малыш, аднак яго яна не ўсынаўляла. Малодшае дзіця памерла…

– Права на распараджэнне сродкамі капіталу ў такім разе будуць мець маці і двое яе дзяцей, улічаных пры назначэнні дапамогі.

– Капітал назначаны сям’і з чатырох чалавек: маці і трое непаўналетніх дзяцей. Жанчына выйшла замуж, нарадзіўся чацвёрты малыш. Муж з’яўляецца татам дзяцей, на якіх аформлена дапамога.

– Права на распараджэнне сродкамі будуць мець маці, трое дзяцей, улічаных пры назначэнні дапамогі, і малы, што нарадзіўся пазней.

Падрабязней пра ўмовы выдзялення сямейнага капіталу, неабходныя для гэтага дакументы, нюансы распараджэння грашовымі сродкамі можна даведацца па нумары 2-08-59.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

Сродкі сямейнага капіталу не пераходзяць у спадчыну, вызваляюцца ад падаходнага падатку, на іх не можа быць звернута спагнанне.

За чатыры месяцы бягучага года ва Ушацкім раёне назначана дзевяць сямейных капіталаў.

←​Нефть продолжает дорожать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика