У Слуцку жанчына 17 дзён жыла ў кватэры са сваёй мёртвай сястрой

Источник материала:  
07.05.2018 20:14 — Разное
У Слуцку жанчына 17 дзён жыла ў кватэры са сваёй мёртвай сястрой
Фота: http://kurjer.info

У Слуцку жанчына 17 дзён жыла ў кватэры са сваёй мёртвай сястрой. Як інфармуе сайт kurjer.info, нарэшце 4 траўня яна прыйшла на прыём да галоўнага лекара мясцовай бальніцы і распавяла, што ў яе памерла 88-гадовая сястра. Дакладную дату смерці яна не назвала. Галоўны лекар выклікаў па адрасе пенсіянеркі "хуткую" і патэлефанаваў участковаму. Аднак дзверы кватэры ніхто не адчыняў.

Уначы 5 траўня на месца выклікалі ратавальнікаў. Яны патрапілі ў кватэру на трэцім паверсе праз акно. Першае, што яны пабачылі — жанчына спала каля ложку, на якім ляжаў труп. Адзначаецца, што яна неадэкватна ўспрымала падзеі, якія адбываліся. Адзінае, што ўдалося даведацца ад яе — сястры стала кепска 20 красавіка. Пра прычыну смерці стане вядома па выніках экспертызы.

←Беларусь на 10,6% увеличила переработку нефти

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика