7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Віншаванне мясцовай улады
Камунікацыі і сучасныя сродкі сувязі адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні адзінай інфармацыйнай прасторы. Ва ўмовах актыўнага развіцця і ўдасканалення інфармацыйных тэхналогій штодзённая праца сувязістаў, тэле- і радыёжурналістаў спрыяе эфектыўнай працы ўсіх галін эканомікі. Дзякуючы вашай дзейнасці пашыраюцца межы зносін паміж людзьмі, атрымліваюць практычнае прымяненне найноўшыя тэхналогіі ў галіне сувязі, расце ўзровень інфармаванасці грамадтва. Упэўнены, што лепшыя традыцыі работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі будуць не толькі захаваны, але і абавязкова прымножаны.
Жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту, далейшых поспехаў у працы, увасаблення ў жыццё надзей і намечаных планаў.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў.