Каб супалі жаданні і магчымасці

Источник материала:  
06.05.2018 — Разное

Каб супалі жаданні і магчымасці

У Новым Свержані, жыхары якога не так даўно, падчас выязнога прыёму старшыні райвыканкама Юрыя Горлава, узнімалі пытанні добраўпарадкавання вуліц свайго населенага пункта, пачалася актыўная работа. Людзі сваё жаданне жыць лепш з надыходам месячніка добраўпарадкавання рэалізуюць на ўласных падворках, побач са сваімі сядзібамі.

Сельвыканкам у пытаннях навядзення парадку таксама не стаіць убаку. Задзейнічаны ўсе магчымыя рэсурсы, каб надаць належны выгляд і грамадска-вытворчаму сектару, і людскім сядзібам. Пра першыя крокі і бліжэйшыя веснавыя перспектывы расказвае старшыня Навасвержанскага сельвыканкама Анатоль БОГДАН.

– Анатоль Яўгенавіч, планы па добраўпарадкаванні ва ўсіх прыкладна аднолькавыя, але ў кожнага сельвыканкама свае прыярытэтныя напрамкі. Якія яны ў вас?

– Можна выдзеліць некалькі асноўных кірункаў, па якіх вядзецца работа, – адзначае Анатоль Богдан. – Пачалі добраўпарадкаванне з могілак. Смецце назапасілася пасля зімы, ды і людзі актыўна прыбіралі магілы сваіх блізкіх напярэдадні Вялікадня, Радаўніцы. Дамовіліся з дырэктарам лесазавода на прадастаўленне пагрузчыка, з дырэктарам райаграсэрвіса – тэхнікі для вывазу смецця. Райаграсэрвіс выдзяляе работнікаў для выразання кустоўя на могілках. Гэта дазволіць ачысціць іх і, адначасова, пашырыць плошчу для пахаванняў. У планах – апрацаваць гэтыя высечкі хімічнымі сродкамі, каб замарудзіць працэс з’яўлення новых парасткаў.    

Яшчэ адзін кірунак – аздабленне тэрыторыі лесазавода, які размешчаны ў цэнтры пасёлка, побач з аўтадарогай рэспубліканскага значэння. У мінулым годзе заводам была ўстаноўлена новая драўляная агароджа. Сёлета работнікі пафарбавалі бетонную агароджу, займаюцца ўборкай прылеглых вуліц Чыгуначнай і Заводскай.

Вялікая ўвага надаецца вуліцы Стаўбцоўскай, жыхары якой найбольш церпяць у выніку паводкі. Каб перагарадзіць дарогу вялікай вадзе, пачалі рабіць абвалоўку вуліцы з боку Нёмана. Са Стоўбцаў падвозіцца зямля, яна пакуль назапашваецца, таму што вуліца на даны момант ізноў апынулася ў вадзе. Трэба чакаць, калі спадзе ўзровень вады і вуліца падсохне. Жыхары самі выразалі на вуліцы кустоўе. Арганізаваў работы Віктар Аноп разам з суседзямі.

– Добра, калі людзі па сваёй ініцыятыве выходзяць на суботнікі. Як увогуле вы працуеце з насельніцтвам, на што настройваеце людзей?

– Аб’явы аб правядзенні месячніка добраўпарадкавання, суботнікаў вывешваем на інфармацыйных стэндах сельвыканкама, у магазіне і іншых людных месцах. Па вуліцах ходзіць санітарная камісія. Гутарым, просім людзей, каб рамантавалі платы, фарбавалі іх. Некаторым, хто не дбае пра парадак, прыйшлося выдаваць прадпісанні.

– Каля сельвыканкама таксама з’явілася новая металічная агароджа.

– Так, з боку вуліцы Чыгуначнай замянілі драўляны плот на металічную агароджу, з боку вуліцы Школьнай яшчэ трэба гэта зрабіць. Адразу на ўсё не хапае фінансаў. Для добраўпарадкавання выкарыстоўваем сродкі, якія зарабілі ад продажу зямельных участкаў.

– Прывабнасць Новаму Свержаню надае як добраўпарадкаванне, так і развітая інжынерная і транспартная інфраструктура. У гэтым годзе Новы Свержань стаў адным з аб’ектаў энергетыкаў.

– Энергетыкі пачалі паэтапную рэканструкцыю электрасетак. Ідзе замена апораў і ліній, пачалося будаўніцтва трансфарматарнай падстанцыі. Работы ўжо выкананы на вуліцах Мірскай і Падгорнай, завулку Стаўбцоўскім, часткова – на вуліцы Стаўбцоўскай. Цяпер фронт работ перакінуўся на вуліцу Заводскую. Працуюць дзве субпадрадныя арганізацыі. У гэтым годзе пры наяўнасці фінансавання запланавана рэалізаваць першую і другую чэргі праекта. Наколькі мне вядома, амаль што завершаны праектныя работы і адносна трэцяй чаргі.    

– Падчас выязнога прыёму старшыні райвыканкама ў Навасвержанскім сельвыканкаме былі дадзены даручэнні многім кіраўнікам раённых службаў і вам таксама. Што ўжо ўдалося сельвыканкаму выканаць?

– На пад’ездзе да школы з боку вуліцы Трактарнай устаноўлены шлагбаум. Такім чынам, спынены рух машын, разбіванне гэтага пад’езду. З дапамогай райаграсэрвіса, які аказаў сельвыканкаму шэфскую дапамогу ў спілоўванні кустоўя, ён акультураны. Яшчэ трэба прыбраць галлё, падсыпаць дарожку, па якой дзеці ідуць у школу. У месячніку добраўпарадкавання прымаюць удзел і работнікі школы. Яны выходзяць на ўборку прылеглых вуліц і, разам з вучнямі, апякуюцца над помнікам салдатам Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі могілак і над помнікам на месцы былых яўрэйскіх могілак за Новым Свержанем.

На здымках: старшыня Навасвержанскага сельвыканкама Анатоль Богдан; так выглядае цэнтральная вуліца Новага Свержаня – Мірская.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ДРУГАСНЫЯ РЭСУРСЫ. У ПОШУКАХ АДПРАЦАВАНАГА МАСЛА

Аб’яднанне камунальных службаў справілася з квартальным планам здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў.

На даны момант прадпрыемствам адгружана на перапрацоўчыя заводы 84,6 тоны макулатуры, 95,6 тоны адходаў шкла, больш за 20 тон палімерных адходаў, 4,4 тоны адходаў электрычнага і электроннага абсталявання. Пры такіх тэмпах, як адзначае начальнік службы адміністрацыйна-гаспадарчай і ідэалагічнай работы АКС Валерый Бохан, не павінна ўзнікнуць праблем з выкананнем дзяржзаказу 2018 года, які вызначаны ў адносінах да адходаў паперы і кардону, адходаў шкла (298,48 тоны і 309,2 тоны адпаведна). Цяжкасці ўзніклі з нарыхтоўкай адпрацаванага машыннага масла, у сувязі з чым камунальнікі звяртаюцца да жыхароў раёна не выліваць яго абы-куды, таму што гэтым наносіцца непапраўная шкода навакольнаму асяроддзю, а тэлефанаваць прыёмаздатчыкам (тэл. 8-029-778-75-92, Алена Паўлаўна Юзафатава), якія гатовы выязджаць і закупляць яго.

У АКС для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў працуе перасоўны пункт, а таксама два стацыянарныя пункты – у Дзераўной і на базе былой воінскай часці. Работа перасоўнага пункта наладжана такім чынам, каб максімальна ахапіць увесь раён, усіх жадаючых здаць другасныя матэрыяльныя рэсурсы. Да так званых аптовых здатчыкаў работнікі пункта гатовы выехаць у зручны для іх час на дом. Узаемавыгадныя сувязі з многімі здатчыкамі камунальнікі падтрымліваюць не першы год. Сапраўды, у гэтай работы няма канца.

Пр

←В Турции молния ударила в дерево возле отдыхавших старшеклассников. Пострадали 12 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика