У Мінску шукаюць зніклую 80-гадовую жанчыну, у якой магчымая страта памяці

Источник материала:  
05.05.2018 10:54 — Разное
У Мінску шукаюць зніклую 80-гадовую жанчыну, у якой магчымая страта памяці
Фота: ПВА "Анёл"

У Мінску шукаюць 80-гадовую зніклую жанчыну, у якой магчымая страта памяці. Як паведамляе пошукава-выратавальны атрад “Анёл”, Байгус Алена Аляксандраўна лекавалася ў Рэспубліканскім шпіталі інвалідаў ВАВ ім. П.М.Машэрава ў пасёлку Лясны пад Мінскам. 4 траўня ў 10.00 яна сышла невядома куды і не вярнулася.

Прыкметы зніклай: рост 153, мажная, валасы сівыя. Была апранутая ў бежавую хустку ў кветкі, шэрыя нагавіцы, чорныя туфлі і чорна-белую кофту буйной вязкі. Пры сабе мела фіялетавы пакет, у якой ляжала прасціна са шпіталя.

Жанчына мае высокі ціск. Усіх, каму вядомае яе месцазнаходжання, просяць скантактавацца з атрадам “Анёл” па нумарах +375 (33) 6666-856, +375 (33) 6666-033 або патэлефанаваць у міліцыю па нумары 102.

←ГАИ Минской области зафиксировала резкий рост ДТП: виновата жара

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика