ДАІ Мінскай вобласці зафіксавала рэзкі рост ДТЗ: вінаватая спёка

Источник материала:  
05.05.2018 10:29 — Разное
ДАІ Мінскай вобласці зафіксавала рэзкі рост ДТЗ: вінаватая спёка
Фота: ДАІ

ДАІ Мінскай вобласці зафіксавала рэзкі рост ДТЗ за мінулыя суткі: у пятніцу аформілі 65 здарэнняў без пацярпелых, што ў 1,5-2 разы болей чым звычайна. Столькі ж аварыяў з матэрыяльнай шкодай адбываецца ў адны зімовыя суткі, калі пройдзе снегапад. Прычынай росту ДТЗ называюць спякотнае надвор’е, праз якое кіроўцы робяцца няўважлівымі за рулём і спяшаюцца.

Апроч таго, у вобласці зарэгістравалі 4 аварыі, у якіх пацярпелі 5 чалавек, у тым ліку двое матацыклістаў. Прычынай здарэнняў сталі няправільны выбар хуткасці і няўважлівасць. У 25-гадовага матацыкліста з Мінскага раёна не было правоў кіроўцы, ён ехаў без моташлема і сутыкнуўся з “Фіятам-Дуката” на скрыжаванні дарог у пасёлку Самахвалавічы. Матацыкліст атрымаў цяжкія траўмы галавы і трапіў у лякарню.

←Грушевка – снос домов и вынос мозга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика