Звярніце ўвагу

Источник материала:  
04.05.2018 — Разное
>

Звярніце ўвагу

Звярніце ўвагуКансультацыі натарыусаў

У рамках правядзення акцыі, прымеркаванай да Дня Перамогі, натарыусы Віцебскай натарыяльнай акругі 8 мая дадуць бясплатныя кансультацыі па пытаннях, звязаных са здзяйсненнем натарыяльных дзеянняў.

15 мая ў рамках акцыі, прымеркаванай да Дня сям’і, бясплатныя кансультацыі спецыялістаў будуць праводзіцца для бацькоў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

На працягу ўказаных дзён, 8 і 15 мая, усе жадаючыя могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору ці бюро Віцебскай вобласці і атрымаць кансультацыі па юрыдычных пытаннях: афармлення спадчыны, завяшчання, падзелу маёмасці, шлюбнага дагавора і шэрага іншых.

Поўны спіс натарыяльных кантор і бюро, рэжым іх работы — на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by 

Звярніце ўвагу

… і супрацоўнікаў органаў прымусовага выканання

Аддзел прымусовага выканання Пастаўскага раёна праводзіць дабрачынную акцыю, прысвечаную 73-й гадавіне Вялікай Перамогі. 7 мая з 9.00 да 11.00 адбудзецца “прамая лінія” па пытаннях дзейнасці органаў прымусовага выканання, тэл. 2-09-37.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны таксама змогуць атрымаць бясплатную кансультатыўную дапамогу дома, папярэдне (да 7 мая) патэлефанаваўшы на нумар 2-73-83.

←Воду из "святого" источника под Брестом взяли на анализ: нитраты зашкаливают!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика