5 мая – Дзень друку

Источник материала:  
04.05.2018 — Разное

5 мая – Дзень друку5 мая – Дзень друку

Паважаны калектыў рэдакцыі раённай газеты «Герой працы», ветэраны працы, пазаштатныя карэспандэнты!
Прыміце словы шчырага прызнання за плённую працу, дзякуючы якой на працягу больш 85 год раённая газета жыве, расказвае аб тым, што адбываецца ў нашым раёне, фарміруе грамадскую думку, стварае імідж Шуміліншчыны. Талент, прынцыповасць і адказнасць журналістаў дазваляюць газеце быць запатрабаванай у свайго чытача.
Ад вашага прафесіяналізму, аб’ектыўнасці, таленту залежыць тое, як людзі ўспрымаюць рэчаіснасць. Яскравае моцнае слова можа згуртаваць людзей, абудзіць веру ў сябе і перамены да лепшага. Таму вельмі важна, каб журналісцкае пяро было вострым, аб’ектыўным, а са старонак газеты гучала шчырая любоў да сваёй малой радзімы.
Няхай вашай працы спадарожнічаюць поспех, натхненне і творчы азарт. Няхай у сюжэтах і рубрыках, як і ў жыцці, будзе больш добрых слоў і навін! Дабрабыту, удачы, здароўя!
Раённы выканаўчы камітэт.                     Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №34 ад 04.05.2018 г.

←Google представила единую платформу для работы с картами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика