Кадры ў дэфіцыце?

Источник материала:  
04.05.2018 — Разное
>

Кадры ў дэфіцыце?

Пра кадравае забеспячэнне галін эканомікі раёна і прафарыентацыйную работу з навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў ішла размова на апошнім пасяджэнні райвыканкама.

Галоўным дакладчыкам па тэме стала начальнік аддзела аргані­зацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена Рудніцкая. Папярэдне ёй была прааналізавана работа па кадравым забеспячэнні на найбольш буйных прадпрыемствах і ва ўстановах Пастаўшчыны.

Штодзённа спецыялістамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама перадаюцца звесткі пра існуючыя ў раёне свабодныя працоўныя месцы ў Агульнарэспубліканскі банк вакансій. Сёння шэраг пастаўскіх сельгаспрадпрыемстваў шукае спецыялістаў. Сярод іх «Кураполле-агра», «Дунілавічы-агра», «Сцяг Перамогі-агра», «Ярэва-агра», Пастаўскі райаграсэрвіс, Пастаўскі льнозавод. Разам з тым тут не заключаны мэтавыя дагаворы на падрыхтоўку неабходных спецыялістаў, не вядзецца праф­арыентацыйная работа. Станоўчым прыкладам у дадзеным выпадку выступае ААТ «Навасёлкі-Лучай», дзе работа з кадрамі пастаўлена на высокім узроўні, і, як вынік, у гаспадарцы няма доўгатэрміновых вакансій.



Колькасць насельніцтва ў Пастаўскім раёне

(на 1 сту­дзеня 2018 года) — 35 642
сельскае — 11 786
гарадское — 23 856
г. Паставы — 19 881


Колькасць занятага насель­­ніцтва — 13 831
у прамысловасці —   2 745
у сельскай, лясной і рыбнай гаспадарках —  2 560
у перапрацоўчай прамысловасці — 2 203
у іншых сферах — 6 323



У барацьбе з кадравым дэфіцытам дапамагае перасяленне сямей беспрацоўных (з іх згоды). У мінулым годзе садзейнічанне ў перасяленні і працаўладкаванні на новае месца жыхарства было аказана пяці сем’ям, сёлета — адной.

— Пры працаўладкаванні беспрацоўных заўсёды выкарыстоўваецца індывідуальны падыход, — гаварыла Алена Рудніцкая. — Улічваюцца адукацыя, вопыт работы і стан здароўя чалавека. Ёсць магчымасць накіраваць яго на перанавучанне.  Таксама ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прадастаўляе беспрацоўным субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. З пачатку гэтага года магчымасцю атрымаць фінансавую падтрымку на адкрыццё ўласнай справы скарысталіся чацвёра грамадзян. 

Што да прафарыентацыйнай работы, то ва ўстановах адукацыі рэгулярна праводзяцца сустрэчы з кіраўнікамі і спецыялістамі розных прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны. На іх навучэнцы знаёмяцца з перспектывамі развіцця раёна, патрэбай у кадрах і магчымасцямі далейшага працаўладкавання. Акрамя таго, перад выпускнікамі школ выступаюць прадстаўнікі розных навучальных устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэднеспецыяльнай і вышэйшай адукацыі, арганізуюцца прадметныя тыдні па кваліфікацыях.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ  

←Беларусь предлагает создать в "Великом камне" субпарк провинции Сычуань

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика