У Слуцку ўначы патанула дзяўчына, якая купалася з сяброўкай ў рэчцы

Источник материала:  
04.05.2018 11:07 — Разное
У Слуцку ўначы патанула дзяўчына, якая купалася з сяброўкай ў рэчцы
Фота: http://kurjer.info

У Слуцку каля 3-й гадзіны ночы патанула дзяўчына, якая купалася з сяброўкай ў рэчцы Случ. Як інфармуе kurjer.info, сяброўку выратаваў відавочца здарэння, яе шпіталізавалі. Раніцай 4 траўня пачаліся пошукі цела патанулай дзяўчыны і яны далі вынік. Вядома, што яна з Магілёўскай вобласці, ёй 17 гадоў. Дзяўчына вучылася на першым курсе Слуцкага медыцынскага каледжу на медсястру, жыла на здымнай кватэры.

Ёсць версія, што дзяўчаты не купаліся. Яны ішлі па дамбе. Калі адна са студэнтак паслізнулася і ўпала ў ваду, іншая кінулася ёй на дапамогу. Крык пачуў мужчына з суседняга дома, ён прыбег да рэчкі і выратаваў адну з дзяўчын, якая зачапілася за слуп пад мостам. Каля дамбы знайшлі два камплекты абутку і адзення.

←Стартует премия Ежи Гедройца. Прием заявок до 31 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика