Для Шумилинского райагросервиса нынешняя весна не из лёгких

Источник материала:  
04.05.2018 — Разное

Для Шумилинского райагросервиса нынешняя весна не из лёгкихНакірунак – на кармавую базу

Напэўна, сёлетняя пасяўная выдалася для УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” самай складанай. Для прадпрыемства, якое знаходзіцца ў стадыі санацыі, зараз увогуле не самы лёгкі час.

Тым не менш кіраўнік Уладзімір Яўсеенка зрабіў усё магчымае для таго, каб пасяўная вялася нараўне з іншымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі. Праўда, дзеля гэтага прыйшлося нямала папацець, адкласці грошы, выручаныя з продажу малака, на закупку насення зерневых, бо пра ўласнае летась не паклапаціліся.
На гэтым тыдні сяўба яравых зерневых і зернебабовых ішла ў Пабедзе і Хацілаве.  Разам з галоўным аграномам гаспадаркі Дзмітрыем Лазукам мы пабывалі на полі за Хацілавым. Тут работа вялася ў комплексе.
У гэтым годзе “Шумілінскі райаграсэрвіс” бярэ накірунак на стварэнне добрай кармавой базы. Кармы – гэта малако, а малако –  грошы на зарплату, запчасткі, падаткі і іншыя патрэбы. Але для гэтага жывёлу трэба накарміць якасным кормам. Зыходзячы з гэтага пункту погляду, у райаграсэрвісе сёлета аддаюць перавагу зернебабовым. Будуць сеяць лубін (уласнага насення ёсць каля васьмідзесяці тон) разам з райграсам аднагадовым  і шматгадовымі травамі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №34 ад 04.05.2018 г.

←МНС предупреждает о возможной недоступности электронных сервисов 5-6 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика