Удакладненні ў бюджэт і рэгіянальныя праграмы

Источник материала:  
04.05.2018 — Разное

Удакладненні ў бюджэт і рэгіянальныя праграмы
Удакладненні ў бюджэт і рэгіянальныя праграмы

2 мая прайшла трэцяя пазачарговая сесія раённага Савета дэпутатаў, якую правяла старшыня Савета Ірына Новікава. У рабоце сесіі браў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў.
Па прапанове дэпутата па Вышалескай выбарчай акрузе №17 старшыні Обальскага сельсавета Мікалая Будневіча, які з’яўляецца старшынёй пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па мясцовым самакіраванні і рэгламенце,  дэпутаты зацвердзілі палажэнні аб пастаянных камісіях раённага Савета дэпутатаў.
На сесіі былі разгледжаны і ўнесены змяненні і дапаўненні ў рашэнні раённага Савета дэпутатаў, якія былі прыняты раней. Неабходнасць змяненняў на раённым узроўні выклікана адпаведнымі змяненнямі на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Так, змяненні ў раённым бюджэце выкліканы неабходнасцю пераразмеркавання выдаткаў паміж асобнымі артыкуламі раённага бюджэту. Таксама ўнесены змяненні ў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм у сферы адукацыі, аховы здароўя, фізічнай культуры і спорту, аховы навакольнага асяроддзя, культуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №34 ад 04.05.2018 г.

←МНС предупреждает о возможной недоступности электронных сервисов 5-6 мая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика