Верхнядзвінская моладзь паўдзельнічае ў рабоце студатрадаў

Источник материала:  
04.05.2018 — Разное
>

Верхнядзвінская моладзь паўдзельнічае ў рабоце студатрадаў

Так называецца акцыя, ініцыятарам якой стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Яна стартавала ў нашым раёне і прызначана для падлеткаў, якім цікавыя новыя сустрэчы і знаёмствы, актыўны адпачынак, а таксама студэнтам і дарослым. Гэта выдатная альтэрнатыва вольнаму баўленню часу ці бяздумнаму блуканню па інтэрнэтаўскіх прасторах. А яшчэ – гэта праца на свежым паветры, што толькі станоўча скажацца на маладых арганізмах.
У мінулым годзе такой прапановай скарысталася шмат юнакоў і дзяўчат: было створана 11 студатрадаў, якія актыўна і плённа папрацавалі ў лесапітомніку і на зернетаках сельгаспрадпрыемстваў. Ці спадабаўся ім такі варыянт правядзення часу? Безумоўна. Да таго ж, праца была шчодра ўзнагароджана.
Калі гэта вас зацікавіла, то звяртайцеся ў РК БРСМ (вул. Кааператыўная, каб. 58), тэлефануйце па нумары 6 79 04 або пішыце на электронную пошту v-dvinsk-rk@yandex.ru

←Как не отравиться на пикнике и как лечиться, если все уже случилось. Объясняет гастроэнтеролог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика