Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў Бялкоўшчыну

Источник материала:  
04.05.2018 — Разное
На мінулым тыдні старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч пабываў у Бялкоўшчыне, каб даведацца, што хвалюе мясцовых людзей, якія ў іх ёсць пытанні. Спачатку ён зайшоў на пошту, пагутарыў з работніцамі гэтай службы, потым разам са старшынёй Каранёўскага сельвыканкама Святланай Гаспадаровай і дэпутатам раённага Савета дэпутатаў Андрэем Пятроўскім заглянуў у магазін, дзе адбылася кароткая гутарка з пакупнікамі.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў Бялкоўшчыну

Далейшы маршрут ляжаў за клуб, дзе знаходзіцца дарога. Па ёй ездзяць жыльцы размешчаных непадалёку дамоў. Але гэтыя людзі хочуць, каб ім праклалі прамую дарогу ад заасфальтаванай вуліцы, якраз насупраць будынка пошты.

Старшыня Каранёўскага сельвыканкама Святлана Гаспадарова патлумачыла, што гэтым ніхто не будзе займацца, бо ёсць пад’езд да дамоў. Калі заменяць цеплатрасу, прыйдзецца грэйдэрам параўняць гэту дарогу.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў Бялкоўшчыну

Святлана Гаспадарова пакрысе ўсталёўвае кантакты з дэпутатамі розных узроўняў. Так, яна дамовілася з дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў аб тым, што ён дапаможа зрабіць стаянку для аўтамабіляў у аграгарадку Асінаўшчызна. Дэпутат райсавета Андрэй Пятроўскі паабяцаў выдзеліць тэрыторыю ў Арэхаўцы, дзе знаходзіцца дом паляўнічага, для правядзення там Купалля.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч паведаміў аб тым, што яму было тэлефанаванне наконт друкавання новага тэлефоннага даведніка. І калі гэта справа не вырашыцца на мясцовым узроўні, то прыйдзейцца звярнуцца ў рэспубліканскі “Белтэлекам”.

Патрабуе ўвагі клуб. У ім неабходна адрамантаваць дах і ўцяпліць столь. А яшчэ ўнутры памяшкання моладзь хоча ўстанавіць тэхнічныя сродкі для правядзення дыскатэк, каб прыцягнуць больш жадаючых. Калісьці сюды прыязджалі юнакі і дзяўчаты з горада.

У гэты ж дзень старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч пабываў у Лешчанятах, пагутарыў з людзьмі, выслухаў іх просьбы, скаргі, пажаданні. Іван Іванавіч запэўніў, што звароты вяскоўцаў не застануцца без увагі, яны абавязкова будуць разгледжаны мясцовай уладай.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч наведаў Бялкоўшчыну

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←О пагубном воздействие алкоголя на организм человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика