Галоўны рэдактар «Калінкавіцкіх навін» Іван Гарыст узнагароджаны Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь

Источник материала:  
04.05.2018 — Разное

Галоўны рэдактар «Калінкавіцкіх навін» Іван Гарыст узнагароджаны Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні прафесійнага свята ў рэдакцыю прыйшла прыемная навіна: галоўны рэдактар Іван Гарыст узнагароджаны Ганаровай граматай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу на ніве журналістыкі і значны асабісты ўклад у развіццё рэгіянальнай прэсы.

Больш за чвэрць стагоддзя Іван Іванавіч Гарыст працуе ў журналістыцы. Пад яго кіраўніцтвам раённая газета пераадолела складаны перыяд сярэдзіны 1990-х гадоў, не толькі захавала набыткі папярэднікаў, але і ўзбагаціла іх новымі здабыткамі.
Той, хто ўсе гэтыя гады быў разам з раённай газетай, добра памятае, якой яна была яшчэ некалькі гадоў назад – выходзіла спачатку на 24-х, затым на 28-мі чорна-белых палосах на тыдзень. Апошнія тры гады газета друкуецца ў колеры на 32-х палосах у тыпаграфіі «Палесдрук» (г. Гомель). І толькі той, хто знаёмы з рэдакцыйнай “кухняй” знутры, ведае, якіх намаганняў каштавала такое дасягненне.
Менавіта па ініцыятыве Івана Гарыста ўпершыню ў нашым раёне пачалі выдавацца краязнаўчыя кнігі. Першай з іх стала кніга калінкавіцкіх журналістаў «Вялікая Айчынная: супраціўленне і вызваленне Калінкавіцкай зямлі», прысвечаная 60-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Потым былі гісторыка-дакументальны фотаальбом «Калинковичи. Калинковичский район», кніга «Линия жизни (история района в лицах)» і кніга гумарэсак калінкавіцкіх журналістаў «Бульбулятар» да VII Усебеларускага фестывалю гумару ў Аўцюках, «Именослов Калинковичских героев», прысвечаны землякам-калінкавічанам, якія прайшлі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны.Менавіта за гэту кнігу калектыў рэдакцыі быў узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама за творчыя дасягненні і ўклад у развіццё духоўна-матэрыяльнага патэнцыяла грамадства, а таксама атрымаў Падзяку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за плённую працу па папулярызацыі гістарычнай спадчыны Калінкавіцкага раёна.
Пад кіраўніцтвам Івана Гарыста газета стала лаўрэатам ХІ Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» за лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі, а сам галоўны рэдактар у тым жа 2014 годзе стаў пераможцай штогадовага спаборніцтва і прызнаны лепшым журналістам Гомельскай вобласці.
Па выніках работы ў 2016 годзе калектыў рэдакцыі раённай газеты ў чарговы раз стаў пераможцам штогадовага абласнога спаборніцтва сярод рэдакцый газет, арганізацый тэлебачання і радыё, журналістаў, што ажыццяўляюць сваю дзейнасць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.Асабіста галоўны рэдактар у 2017 годзе быў адзначаны Падзякай Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Іван Іванавіч – лаўрэат прэміі БСЖ “Залатое пяро”. За шматгадовую добрасумленную працу ў журналістыцы ён удастоены нагруднага знака «Выдатнік друку Беларусі», за значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі яму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны журналіст”, а таксама ганаровае званне БСЖ “Журналіст-настаўнік”.

Калектыў рэдакцыі шчыра віншуе кіраўніка і калегу з высокай узнагародай і зычыць дасягнення новых вяршынь на ніве журналістыкі!

←В Беларуси судят не по законам, а "по понятиям"?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика