Дань уважения отдали работникам Миорщины

Источник материала:  
03.05.2018 — Разное
>

Дань уважения отдали работникам Миорщины Напярэдадні першамайскага свята ў райцэнтры аднавілі раённую Дошку гонару. На ёй з’явіліся фотаздымкі чатырнаццаці прадстаўнікоў вытворчай і сацыяльнай сферы, дзесяць найменняў калектываў з прозвішчамі кіраўнікоў, якія па выніках дзейнасці за 2017 год дасягнулі высокіх паказчыкаў, унеслі важкі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, культуры, мясцовага самакіравання. За майстэрства і адданасць справе лепшым у сваёй галіне падзякавалі на ўрачыстасці 28 красавіка.'

Дань уважения отдали работникам Миорщины  Традыцыйная цырымонія занясення на раённую Дошку гонару ўпісала новую старонку ў летапіс сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны, якая, са слоў старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова, становіцца багацей дзякуючы розуму і рукам яе жыхароў. Вітаючы перадавікоў, Ігар Валер’евіч падкрэсліў, што добрасумленная праца застаецца галоўным рэсурсам росквіту роднага краю. Дзякуючы тым, хто да справы ставіцца з душой, жыццё імкліва папаўняецца новымі падзеямі і датамі. У час уручэння кветак і дыпломаў райвыканкама пажаданне кожнаму — быць здаровымі, імкнуцца да новых поспехаў.


Дань уважения отдали работникам Миорщины Затым удзельнікі і сведкі ўрачыстай цырымоніі перамясціліся пад дах раённага Дома культуры. Тут перадавікоў вітаў старшыня раённага аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Аляксандр Барэйка. Звярнуў увагу, што ўсе мы навек з’яднаны з працай — гэта сэнс быцця ў імя жыцця і дабрабыту. Ганарымся дасягнутым, з чым непарыўна звязана і наша гераічнае мінулае. Таму даніна павагі ў першую чаргу ветэранам.
Аднак прафсаюзная арганізацыя не толькі ўслаўляе чалавека-працаўніка. Яна надзейна абараняе яго законныя інтарэсы і правы. Ахова працы, тэхніка бяспекі, заробак, прававыя кансультацыі, гарантаванае выкананне законаў — першачарговыя задачы дзяржавы. Федэрацыя прафсаюзаў заўсёды выступае за канструктыўны сацыяльны дыялог, за паступальнае, мірнае вырашэнне складаных пытанняў, якія ўзнікаюць у працоўных.


Дань уважения отдали работникам Миорщины Місія пярвічных прафсаюзных арганізацый значная, дзейнасць — неабходная. Аляксандр Ігнатавіч аб’явіў вынікі раённага конкурсу сярод іх. На высокім узроўні прафсаюзная работа арганізавана ў пярвічках жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міёрскай ЦРБ і Туркоўскай школы, за што адзначаны прэміямі ад Федэрацыі прафсаюзаў. Іх лідарам Ладзе Сушко, Святлане Карпеза і Таццяне Урублеўскай аб’яўлены падзякі.


Завяршылася ўрачыстасць яркім святочным канцэртам народнага вакальна-харэаграфічнага калектыву “Азярніцы” жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэтыя артысты заўсёды скараюць сваёй абаяльнасцю, прыгожымі сцэнічнымі вобразамі. Аднак асноўная іх фішка — аксамітныя тэмбры галасоў і прафесійнае выкананне завадных і шчырых песень. Гледачы зверх нормы атрымалі станоўчых эмоцый, а ў душы запанаваў па-сапраўднаму вясенні настрой. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Престижный труд: студотряды Беларуси открыли новый сезон

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика