Про крошку битума

Источник материала:  
02.05.2018 — Разное

Рэсурсакарыстанне

ПБУП “Рахмат-буд” займаецца перапрацоўкай бітумаўтрымліваючых адыходаў ужо больш трох гадоў — дастатковы час, каб аб’ектыўна

ацаніць выгаднасць гэтай справы, убачыць яе перспектывы. Калі коратка, то кіраўнік фірмы Аляксей Якубоўскі задаволены атрыманым вынікам, але толькі часткова. У цэлым перапрацоўка руберойду аказалася справай рэнтабельнай, а вось надзеі на атрымліваемы з гэтага віду адыходаў інавацыйны прадуктбітумную крошкупакуль не спраўдзіліся.

Бітумная крошка можа замяняць чысты бітум. У параўнанні з апошнім яна мае некаторыя эксплуатацыйныя абмежаванні, аднак каштуе танней. Суадносіны цаны і якасці прадукту дазваляюць прымяняць яго амаль у 90% дарожна-рамонтных і дарожна-будаўнічых работ з эканамічнай выгадай і без страты запасу трываласці цвёрдага пакрыцця.

Летась “Рахмат-буд” паспрабаваў выйсці са сваёй бітумнай крошкай на айчынны рынак будматэрыялаў, дзеля чаго заказаў правядзенне іспытаў яе якасных паказчыкаў ва ўпаўнаважанай структуры — Беларускім дарожным навукова-даследчым інстытуце. Выпрабаванні прайшлі паспяхова, фірма атрымала сертыфікат. Вось толькі наладзіць збыт новай прадукцыі аказалася няпроста. Патэнцыяльныя спажыўцы — а гэта амаль выключна бюджэтныя арганізацыі — не павінны адступаць ад рэкамендаваных тэхналагічных карт, каштарысаў і матэрыялаў, якія распрацаваны і зацверджаны ў нормах, правілах і іншых дакументах. Унясенне змен у гэтыя “паперы” — справа мудрагелістая, ды і пытанне, як кажуць, не прыярытэтнае: аб’ёмы вытворчасці бітумнай крошкі ў параўнанні са спажываннем бітуму зусім не вялікія.

Не атрымала развіцця і спроба наладзіць экспарт. Украінскія партнёры, з якімі яшчэ ў 2016 годзе была рэалізавана ўзаемавыгадная схема паставак бітумнай крошкі ў Еўрасаюз, сутыкнуліся з нейкімі ўнутранымі праблемамі і летась супрацоўніцтва з “Рахмат-будам” прыпынілі.

Сёння запасы крошкі ў прадпрыемства перавышаюць 4 тысячы тон і пастаянна растуць, бо перапрацоўка бітумаўтрымліваючых адыходаў не спыняецца. Некаторая частка прадукцыі выкарыстоўваецца для рэалізацыі ўласных будаўнічых праектаў, але гэта кропля ў моры. Тым не менш у адносінах да важкіх “неліквідаў” заклапочанасці няма. Дырэктар упэўнены, што замяняльнік бітуму атрымаецца выгадна прадаваць, аднак зараз ён канцэнтруе намаганні на іншых, больш надзённых справах. Гэта прадпрыемства шматпрофільнае і эканамічна паспяховае, таму можа сабе дазволіць тайм-аут у справе, на якую не хапае сіл і часу.

Про крошку битума

Фото использовано в качестве иллюстрации

Перспектыўнасць вырабу бітумнай крошкі ўжо 10 гадоў на ўласным прыкладзе даказвае гомельская фірма з гучнай назвай СЗАТ “Самсонаў і Кнудсан” — першапраходзец айчыннай перапрацоўкі бітумаўтрымліваючых адыходаў. Праўда, як падкрэсліў начальнік аддзела продажаў Міхаіл Шароў, адзіны спосаб зарабіць на гэтай прадукцыі — знайсці надзейных партнёраў на знешнім рынку.

У Беларусі набываюць бітумную крошку толькі прыватныя прадпрыемствы і ў невялікіх аб’ёмах. А вось у Расіі, Малдове, Украіне і іншых постсавецкіх дзяржавах попыт на яе ўстойлівы. Канкурэнцыя жорсткая, аднак прадукцыя належнай якасці — дробнафракцыйная, з утрыманнем бітуму не меней 80% — прадаецца добра. Летась фірма “Самсонаў і Кнудсан” экспартавала 1000 тон бітумнай крошкі — усё, што вырабіла.

У прадукцыі “Рахмат-буда” прыблізна тыя ж кандыцыі, таму экспартны патэнцыял яна мае. Будзем спадзявацца, што гэты патэнцыял атрымаецца ўрэшце рэалізаваць найлепшым чынам.

←Лукашенко: В Беларуси нет оснований для роста цен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика