Весткі адукацыі

Источник материала:  
02.05.2018 — Разное

Зямля ў кветках

Навучэнцы Капаткевіцкай школы прынялі ўдзел у абласным экалагічным фестывалі “Дзень Зямлі-2018”.

Напрацоўкі школьнікаў былі высока ацэнены і адзначаны ўзнагародамі. Людміла Патапенка і Ксенія Артамонава ў тэарэтычным туры намінацыі “Магія кветак: ад праекта да ўвасаблення” атрымалі дыплом ІІІ ступені. У намінацыі “Паштоўка “З днём нараджэння, Зямля!” чатырохкласніца Мілана Тарасевіч стала дыпламанткай ІІ ступені. Каманда школы атрымала таксама падзяку за высокі ўзровень конкурснай працы ў намінацыі “Турнір кветкаводаў” і сертыфікат на набыццё пакаёвых кветкава-дэкаратыўных раслін.

Удзельнікаў фестывалю рыхтавалі настаўнікі школы Валянціна Росава і Сняжана Ярыга.

Дабрабыт праз экалогію

Наш раён на ХІ адкрытай ліцэйскай экалагічнай канферэнцыі “Экалогія і выклікі сучаснасці” прадстаўляла дэлегацыя ў складзе навучэнцаў Брынёўскага сада-школы, Камаровіцкай школы і гімназіі. У рамках канферэнцыі адбыўся конкурс праектных работ “ЮНЕСКА: Адукацыя. Навука. Культура”. У ім за мультымедыйную прэзентацыю “Глабальныя мэты – дабрабыт кожнага” навучэнцы гімназіі атрымалі дыплом ІІІ ступені.

Сонечныя дзяўчаты

Весткі адукацыі

Чарговую перамогу прывезлі дзяўчаты з клуба “SunWay”, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Чырлідынг” Петрыкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, кіраўнік Наталля Чарняўская. У І адкрытым рэспубліканскім чэмпіянаце па чырлідынгу “ЧЫР-СТАР-2018” каманда была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені.

Алена БРУЦКАЯ.

←Жлобинский район: для нуждающихся сельчан – свободные площади

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика